Па запрашэнні «Лідскай газеты» запрашаюць «Жанчыны-чараўніцы»

16 Марта 2018 1780

Нямала жыве ў нашым горадзе жанчын, якія свой вольны час прысвячаюць занятку дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Жанчын, якія ўкладваюць усю сваю душу і фантазію ў нежывыя рэчы, ствараючы прыгожыя і цудоўныя вырабы. Прыгажосць і чараўніцтва жаночай творчасці каторы дзень запар сканцэнтраваныя ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. 20 лютага тут пачала дзейнічаць тэматычная выстава.

У экспазіцыі «Жанчыны-чараўніцы» прадстаўлены работы 18 мясцовых майстрых, усе яны выкананы ў розных тэхніках (вышыўка, бісерапляценне, роспіс, валенне з воўны, вязанне кручком, тэкстыльныя вырабы, фларыстыка і г. д.). Сярод экспанатаў – самыя разнастайныя вырабы і сувеніры, дэкаратыўныя падушкі, кошыкі, сумачкі, лялькі, прадметы побыту, а яшчэ, канешне, «букеты» кветак.

– Выстава «Жанчыны-чараўніцы» традыцыйная, – расказвае арганізатар і адказны за дзейнасць выставы, малодшы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Марына Савіцкая. – Ужо трэці год гэтае мерапрыемства аб'ядноўвае і збірае актыўных, творчых, таленавітых жанчын горада. Што тычыцца наведвальнікаў, як заўжды, яны змаглі не толькі пазнаёміцца з творчасцю прыгожай паловы нашага рэгіёна, але і прыняць удзел у майстар-класах. Сёлета гэта былі макрамэ, арыгамі і маляванне каляровай соллю ў бутэльках.

Марына Савіцкая акцэнтавала ўвагу на тым, што сярод удзельніц выставы ў гэтым годзе шмат пачаткоўцаў. Прычым многія самі праявілі жаданне паспрабаваць свае сілы, адгукнуўшыся на анонс-запрашэнне ў «Лідскай газеце». «Так што раёнку можна смела называць нашым суарганізатарам», – падзякавала «Лідскай газеце» Марына Вячаславаўна.

женщины

…Калі надвор'е на вуліцы вас не задавальняе і вельмі хочацца вясновага і сонечнага настрою, тады вам абавязкова варта зазірнуць на выставу «Жанчыны-чараўніцы». Экспазіцыя працягнецца да 20 сакавіка.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться