У Лідзе прайшоў музычны фестываль рок-н-рола

15 Августа 2017 1766

Нягледзячы на той факт, што Сусветны дзень рок-н-рола адзначаецца 13 красавіка, сама па-дзея, якая паслужыла падставай для стварэння свята ў Лідзе, адбылася 12 жніўня. Размова ідзе пра стаўшы за столькі субот традыцыйным праект «Замкавы гасцінец». Менавіта ў рамках яго ў сценах Лідскага замка пад гуллівай і смачнай назвай «tutti frutti” і прайшоў музычны фестываль рок-н-рола.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў мясцовы эстрадны аркестр, які першым задаў тон усяму вечару. Далей разнастайнасцю стыляў, выкарыстоўваемых інструментаў і манерай выступу не давалі сумаваць гледачам мінскія гурты.

– Многія з рабят ужо бывалі ў Лідзе, у рамках праекта «Самакат Геракла», – адзначыў суарганізатар фестывалю рок-н-рола, адміністратар Лідскага эстраднага аркестра Яўген Клёцкін. – Вядома, склад груп перайначыўся, але касцяк у большасці застаўся ранейшым. Рыхтуючыся да канцэрту, хацелі паказаць разнастайнасць стыляў рок-н-рола, шматграннасць гэтага напрамку, таму на канцэрце прагучалі псіхадэлічны рок, блюз, ноіз-поп і іншыя.

4

5

6

7

Усяго на сцэне выступілі 8 гуртоў. Хэдлайнерам вечара сталі непараўнальныя “Long Acoustic Way”. Дарэчы, удзельнікам гэтага праекта з’яўляецца знакаміты жыхар Ліды, музыка і радыё-вядучы Віталь Радчанка.

1

8

1415

Нягледзячы на намаганні арганізатараў, у цэлым якасную музыку, фестываль не можа пахваліцца вялікай колькасцю наведвальнікаў – не больш за 100 чалавек. Зрэшты, Яўген Клёцкін каменціруе гэта так: “Гэта цалкам чакана. Вопыт мінулых гадоў паказвае, што падобныя мерапрыемствы наведвае невялікая колькасць людзей. Мы былі гатовыя, што музыкі ў большай ступені будуць выступаць для сябе. Ведалі пра гэта і яны самыя. Але тут важны сам факт сабрацца групай, выканаць свае песні, пагутарыць з калегамі «па цэху” – таму ўсе засталіся задаволеныя”.

2

3

17

Калі рок-н-рол лідчанам не моцна «зайшоў» і ў сценах Лідскага замка было, мякка кажучы, нешматлюдна, то ля Палаца культуры яблыку не было дзе ўпасці. Тут у рамках моладзевага «АРТ-праекта «Цэгла» адбылася шоу-праграма “Fire-Млын”. Сваімі выступленнямі апладысменты зрывалі студыя сучаснага танца “ArtDANCE STUDIO”, бальнага – “Феерыя Дэнс”, Віктар Лебядзевіч (на здымку) і рок-група «Прэмія», удзельнікі аматарскага аб'яднання “МузАльянс”. Апагеем вечара стала фаер-шоу ад “Вогненых воранаў”, якія такім чынам вырашылі адзначыць свой восьмы дзень нараджэння.

9

10

13

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться