У Лідскім раёне сябруюць не толькі вёскамі, але і сельсаветамі

15 Августа 2017 2274

У народзе кажуць: “Суседзі часам лепш, чым сваякі”. Сапраўды, у кожнага з нас знойдзецца як мінімум гісторыя-другая аб тым, як суседзі дапамаглі ў складанай сітуацыі, засталіся побач да канца вырашэння праблемы. А хто са старэйшага пакалення не памятае, як раней дзеці збіраліся і ладзілі канцэрты для сваіх і “суседніх” бабуль на падворках вясковых дамоў? Яшчэ суседзі абавязкова дзеляцца рэцэптамі саленняў і варэнняў, вопытам вядзення гаспадаркі і, канешне, песнямі... Менавіта гэтым традыцыям было прысвечана свята “Добры дзень, суседзі!”, якое прайшло ў суботу ў Ходараўцах.

– Гэта свайго роду алаверды жыхароў Беліцы нам, – адзначыла загадчык мясцовага Дома культуры Ніна Глаўдзель. – Справа ў тым, што ў чэрвені мы гасцілі ў іх, а цяпер яны з візітам у адказ прыехалі да нас у аграгарадок.

Падчас сустрэчы паміж суседзямі адбываліся розныя конкурсы, гульні, вясёлыя спаборніцтвы: хто зручней звяжа венік, хто хутчэй уваб’е цвікі ў палена, чыя гаспадыня ведае больш прыпевак, а чыя – больш рэцэптаў з агуркоў. Усё як заўсёды? Ды не! Тэхнічны работнік Ходараўскай школы Марына Бразоўская (на здымку злева) зрабіла адступленне і не страву прыгатавала, а выразала з агуркоў цэлую мастацкую кампазіцыю. Гаспадыня расказала, што зялёная гародніна ў яе добра ўрадзіла, марынадаў і салатаў яна ўжо наставіла удосталь, таму можа дазволіць сабе цяпер і паэксперыментаваць. А вось у Тэрэзы Шаўлюк з Беліцы (на здымку справа) агуркоў у гэтым годзе замала – кожны пупырчаты, лічы, на рахунку. Але дзякуючы суседзям, якія падзяліліся ўраджаем, Тэрэза Фёдараўна таксама змагла нарабіць нарыхтовак на зіму. На стол у Ходараўцы яна прывезла пакаштаваць свае маласольныя агурочкі.  

1

Пакуль дарослыя “высвятлялі адносіны” ў конкурсах, дзеці наладжвалі добрасуседскія адносіны, скачучы на батуце, ядучы разам салодкую вату і папкорн, дзелячыся ўражаннямі ад акуляраў віртуальнай рэальнасці. Дарэчы, забаўляў хлопчыкаў і дзяўчынак прыватны прадпрымальнік з горада Масты – Дзмітрый. Малады чалавек адзначыў, што ўжо не першы раз яго запрашаюць у Лідскі раён і што мясцовыя жыхары самыя ўдзячныя пакупнікі.

2

12

1314

22

…Традыцыя сустракацца па-суседску ў нашым рэгіёне зарадзілася ў 2016 годзе, і распачалі яе жыхары аграгарадкоў Гуды і Дворышча.

276

726

3

29

30

11

31

24

31

31

31

31

31

31

31

154

З усмешлівым Максімам у нас узнікла сімпатыя з першага погляду. Ён сам падышоў і папрасіў, какб я яго сфатаграфала.

А на развітанне хлопчук моцна мяне абняў, запрасіўшы да сябе ў госці ў Беліцу. Вось такое па-сапрўднаму цёплае знаёмства адбылося ў журналіста “Лідскай газеты”.

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться