«Шукай LIDBEER» у сваім горадзе!

16 Августа 2017 2494

Кожны з нас некалі марыў аб тым, как знайсці нейкі скарб: вялікі альбо маленькі, каштоўны альбо бескаштоўны. Пошукі скарба – гэта сапраўдныя прыгоды і незвычайнае падарожжа, якія захапляюць удзельнікаў любога узроста. Фестываль LIDBEER прапануе яскрава правесці апошнія цеплыя тыдні і адправіцца на пошукі прывабнага скарба.

Прымі удзел у квэсце «Шукай LIDBEER» і знайдзі запрашальныя квіткі на гала-канцэрт фестывалю з удзелам Петли Пристрастия, Крамбамбули, Lumen и Океан Ельзи!

З 16 жніўня ў вялікіх гарадах Беларусі, і, абавязкова, ў Лідзе, у цікавых і нечаканых месцах будуць схаваны запрашэнні на грандыёзны гала-канцэрт фэстывалю LIDBEER. Тры разы на тыдзень на сайце lidbeer.by шукай падказку на месца сховішча запаветных квіткоў. Кожны атрымае магчымасць перамагчы і пабачыць любімых музыкаў на вялізным фестывалі. Першымі знайсці запрашэнні змогуць жыхары Мінска!

TaGSrJcAzTU

Між тым да open-air LIDBEER засталося менш месяца. У гэтым годзе будзе праваць буйнейшы за ўсю гісторыю фестывалю фудкорт – у Ліду з’едзецца стрыт-фуд з усей краіны. Гасцей мерапрыемства чакае шмат забаў і інтэрактыва, ярмарка рамеснікаў, а таксама выступы маладых беларускіх гуртоў, якіх выбіраюць госці свята. Галасаванне за музыкантаў вольнай сцэны завяршыцца 22 жніўня на сайце lidbeer.by.

Шукай LIDBEER! Давай зробім гучна!

p1G3STM3vdI

Уваход на фестываль вольны.

Кошт квіткоў на гала-канцэрт: 10 рублеў. З 1 верасня – 15 рублёў.

Кошт квіткоў на афіцыйныя бас-туры з Мінску: 29, 50 рублеў.  Колькасць месцаў абмежавана.

Квіткі без каміссіі на сайце lidbeer.by.  

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться