Сёння ў Лідзе адбыўся “Калядны фэст” (фота)

13 Января 2018 2528

Стылізаванае народнае свята запрасіла і дарослых, і маленькіх жахароў нашага горада не кудысьці, а ў Лідскі замак. Тут, на імправізаванай пляцоўцы сярод магутных сцен і навагодняй прыгажуні ёлкі, людзі атрымлівалі зарад добрых эмоцый і пазітыву. Нездарма кажуць, што выхадны дзень, “прыпраўлены” добрым настроем, выдатная магчымасць адпачыць ад працы і хатніх клопатаў.

– Зімовыя святкі пачыналіся ад поснай куцці і працягваліся амаль да 19 студзеня, – расказвае карэспандэнту загадчык аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Наталля Канцавенка. – На працягу двух калядных тыдняў нашы продкі весяліліся, арганізоўваючы сапраўдныя тэатральныя відовішчы. Калядоўшчыкі з песнямі і віншаваннямі абыходзілі ўсе двары ў вёсцы, бо лічылася, што тую гаспадарку, якую па нейкай прычыне яны абмінуць, у надышоўшым годзе напаткае бяда. Моладзь танчыла, спявала пад гармонік. Было надта весела.

По словах Наталлі Уладзіміраўны, «Калядны фэст» –  мерапрыемства з асаблівай святочнай атмасферай. Яно злучае гісторыю і сучаснасць, дапамагае звярнуцца да традыцый беларускіх святаў. Менавіта за гэта і прыйшлося даспадобы лідчанам, стала традыцыйным. У гэтым годзе фармат яго яшчэ больш пашырыўся. Удзел у свяце выказалі жаданне прыняць амаль усе сельскія ўстановы культуры і іх калектывы.

Першапачаткова здавалася, што людзей будзе не так шмат, як хацелася б, аднак ужо праз пару хвілін пасля пачатку тэатралізаванай праграмы стала зразумела: народ сабраўся цэлымі сем’ямі. Паглядзеўшы літаратурна-музычную замалёўку “Віфлеемская зорка”, госці свята адправіліся з калядою да Васіля і Ганны. Звонкія песні, побытавыя танцы (мала хто сёння ведае, як шпарка тупаюць ногі пад кракавяк, падэспань ці ойру!), гумар і народныя гульні. Як тут стаяць у баку, калі праграма такая насычаная?

Асабліва весяліліся дзеці. З вялікім задавальненнем яны вадзілі калядны карагод вакол прыгажуні ёлкі і з такім жа задавальненнем паглядзелі п’есу “Цар Ірад” лялечнага тэтра “Батлейка”. Факт ёсць факт: у гэты дзень не было снегу, але лёгкі мароз не даваў гасцям мерапрыемства сумаваць. Пакуль яны рабілі фотаздымкі з казачнымі героямі, ён так і стараўся падрумяніць шчокі. Каб уратавацца ад марозу, трэба было змяніць тактыку. Напрыклад, стаць удзельнікам зімовых забаў, цікавых конкурсаў і вясёлых эстафет.

– Мне падабаецца, як арганізоўваюць мерапрыемствы мясцовыя работнікі культуры, – падзялілася ўражаннямі жыхарка нашага горада Таццяна Вянцко. – Атрымліваецца ярка, маляўніча, уражліва. Кожны раз здзіўляешся іх прафесіяналізму, энтузіязму, а самае галоўнае – таленту. Сумаваць не даводзіцца нікому. Да кожнай узроставай катэгорыі – свой падыход. Летам усёй сям'ёй наведваем свята "Купалле", зараз стане добрай традыцыяй прыходзіць у Лідскі замак на “Калядны фэст”. Дзякуй усім за добра праведзены выхадны дзень.

Асаблівы святочны настрой падарыла наведвальнікам мерапрыемства арт-прастора “Калядная” з удзелам творчых калектываў Лідскага раёна. Непадалёку ад сцэны прапаноўвала сувеніры на любы густ выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Магніты, лялькі, шкатулкі, бранзалеты, заколкі – вочы разбягаліся ад такой прыгажосці. Людзі весяліліся на славу, а галоўнае – жадалі адзін аднаму здароўя і шчасця на ўвесь год. Ну а хто, стаміўшыся ўдзельнічаць у насычанай праграме, хацеў падсілкавацца – мог завітаць у карчму і выбраць прысмакі на любы густ, адведаць гарачай гарбаты.

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться