На Лідчыне адбыўся раённы конкурс традыцыйных страў "Спазнай смак сваёй кухні" (фота)

11 Февраля 2018 3999

Гультаі з грыбамі, шчупак "па-графску", кнышы і скавароднік, а таксама некалькі дзясяткаў унікальных рэцэптаў, водар смачных страў, незвычайныя гісторыі з мінулага... Трэці раз на Лідчыне адбыўся раённы конкурс традыцыйных страў "Спазнай смак сваёй кухні", які збірае не толькі калектывы клубных устаноў рэгіёна, але і шматлікіх гасцей з навакольных населеных пунктаў і іншых гарадоў.

У мінулым годзе ўбачыць разнастайнасць кулінарных вынаходніцтваў можна было ў аграгарадку Дворышча. Але ўжо сёння эстафету пераняла Беліца. З самага рання ў мясцовай клубнай установе гучалі песні, а ля сталоў, накрытых вытканымі абрусамі і ручнікамі, завіхаліся жанчыны. Кожная прывезла з сабой незвычайныя рэцэпты страў, якія збіраліся ў вёсках роднай мясцовасці. Над глінянымі збаночкамі, патэльнямі і чыгункамі падымалася густая пара, а ад водараў, якія пранікалі ў кожны куток клубнай установы, галава ішла кругам. Хацелася паспрабаваць усё і адразу. Ветлівыя гаспадыні, рэкламуючы прысмакі, толькі распальвалі апетыт: запрашалі пакаштаваць стравы і нават крыўдзіліся, калі людзі трымаліся за жывот, бо наеліся.

– Тэма фестывалю гэтага года – Вялікі пост, – расказвае карэспандэнту “Лідскай газеты” загадчыца Беліцкага Дома культуры Тарэса Шаўлюк. – Як вядома, ён прыўносіць у наша жыццё цэлы шэраг абмежаванняў. Даводзіцца адмаўляцца ад многіх звыклых прыхільнасцяў і ў ежы. У асноўным на кухні, як і ў пару нашых бабуль, гаспадынямі выкарыстоўваюцца рыба, бульба, капуста, гарбуз, кабачкі, грыбы, фасоль, крупы і саленні. Можа здацца, што кухарыць няма з чаго. Аднак гаспадыні нашага раёна нават посныя стравы могуць прыгатаваць так, каб радавалі выдатным смакам і разнастайнасцю.

Не згадзіцца з гэтымі словамі было цяжка. Сталы літаральна ламіліся ад арыгінальных, карысных, разнастайных, а галоўнае – простых у падрыхтоўцы страў. Посная каўбаса, дранікі, бліны, салаты, заліўное, памачуха, саленні, квас – усяго не пералічыш. Нялёгка прыйшлося членам журы. Кожнаму прысутнаму было прапанавана ацаніць знешні выгляд страў, паспрабаваць іх на смак, а затым зрабіць выбар. Гэта аказалася не так проста.

2

– Не верце таму, хто скажа, што посная ежа аднастайная, – усміхаючыся, заўважыла культарганізатар Тарноўскага Дома культуры Святлана Антонік. – Яна разнапланавая і багатая на смак. І каб даказаць гэта, мы ўзялі і зазірнулі ў скарбонку посных рэцэптаў графскага кухара Андрэя Багданца. Граф Маўрас валодаў не толькі маёнткам, вёскамі, але і ўласным млыном, на які прывозілі ўраджай з навакольных палёў. На кухні графскага кухара мука прысутнічала ў розных відах. Была пшанічная, жытняя, грэцкая, прасяная, аўсяная і нават гарохавая. Вось, напрыклад, бліны сялянскія «Вясёлка». У іх склад уваходзіць грэцкая, аўсяная, пшанічная мука. Фаршыраваны шчупак «па-графску» ўключае начыненне адразу з трох розных каш, «бульбяшыкі па-тарноўску» прадстаўлены з капустай і грыбамі. Цікавая страва – гарохавыя камы «Мядзвежы ласунак». Шостага красавіка жыхары навакольных вёсак спраўлялі Камаедзіцу. Лічылася, што ў гэты дзень прачынаўся касалапы жыхар лясоў. У гонар свята гаспадыні пяклі камы і частавалі суседзяў.

На лідскай зямлі пабудаваў сабе палац пан Дамбавецкі. Зараз у ім знаходзіцца філіял «Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр», у якім працуе сям'я Парфенчыкаў. Тое, што ён любіў паесці, не легенда, а факт. Але ў Вялікі пост змяншаў апетыты.

– На стале – пятнаццаць страў, – распавядаюць Аляксандр і Інэса Парфенчыкі. – Кожны рэцэпт унікальны ў сваім родзе. У дні посту панская сям'я частавалася супам «Квасок грыбны», чырвоным, зялёным, сінім кісялямі. Любіла цыбульныя катлеты «Спадманухі», кнышы з бульбай, рыбную памачуху. Ўключаўся ў меню і скавароднік (спачатку пяклі на кіслым цесце хлеб, потым кавалкі гэтага хлеба абсмажвалі, націралі часнаком). Кожны рэцэпт просты, але заслугоўвае ўвагі.

3

Як у Канюшанах гатавалі ды ў пост пад'ядалі, распавялі гаспадынькі з Ходараўскага сельскага клуба-бібліятэкі. Кнышы ды квас 86-гадовай жыхаркі вёскі Зінаіды Дзянішчык прыйшліся па густу ўсім без выключэння гасцям. Немагчыма было прайсці міма добразычлівых спадарынь з Голдава, Гудаў, Дзітвы, Мажэйкава, Крупава, Ганчароў, Дворышча, Мінойтаў, Ваверкі, Пескаўцаў, Першамайскага, Дуброўні, Беліцы, Ёдак. Усім падворкам смела можна было ставіць самую высокую адзнаку. А пакуль адны госці фестывалю частаваліся, другія знаёміліся з выставай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і работамі мясцовых умельцаў. Неўзабаве ўсіх запрасілі заняць месцы ў глядзельнай зале. З хвіліны на хвіліну тут павінен быў пачацца канцэрт, які падрыхтавалі артысты Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра, а таксама Ганчарскага і Ваверскага Дамоў культуры.

Нарэшце доўгачаканы момант – падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў – наступіў. І калі для мяне ўсё было відавочна (усім – першыя месцы!), то ў ацэнцы страў меркаванне журы разышлося. Гарачыя спрэчкі спынілі галасаванне і колькасць набраных балаў. У выніку першае месца ў раённым фестывалі-конкурсе "Спазнай смак сваёй кухні" дасталося філіялу “Ваверскі Дом культуры”, другое – філіялу “Бердаўскі культурна-дасугавы цэнтр”, трэцяе – філіялу “Едкаўскі Дом культуры".

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

4

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться