У Лідзе дзейнічае выстава «Янка Купала – наш гонар і слава»

10 Апреля 2017 2130

Ён заўсёды напагатове трымаў аловак... 2017 год адзначаны не толькі 500-годдзем беларускага кнігадрукавання, але і 135-годдзем з дня нараджэння вялікага пісьменніка Янкі Купалы. З гэтай нагоды ў літаратурным аддзеле гістарычна-мастацкага музея – у доміку Таўлая – адкрылася выстава “Янка Купала – наш гонар і слава”.

Экспазіцыя ўнікальная тым, што не толькі дэманструе літаратурную спадчыну, біяграфічныя агляды, фотаздымкі песняра, але і распавядае (што галоўнае!) аб кропках судакранання, аб перасячэнні шляхоў, пра агульнае паміж ім і Лідскім раёнам. І гэтых фактаў на самой справе нямала. Адна дэпутацкая дзейнасць чаго каштуе! А яшчэ ж былі і сустрэчы з працоўнымі калектывамі, творчыя паездкі… Але распавядаць аб гэтым на старонках газеты мы не станем, лепш знайдзіце час, каб наведаць выставу самастойна: пагартаць альбом, пачытаць успаміны, паглядзець фотаздымкі.

Дарэчы, сярод экспанатаў выставы вы знойдзеце і два каталогі, падораныя Лідскаму музею Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

2

1

– Гэта адныя з апошніх нашых выданняў, – распавядае яго супрацоўнік Эліна Свірыдовіч, якая была запрошана на ўрачыстае адкрыццё выставы “Янка Купала – наш гонар і слава”. – У адным каталогу мы сабралі фотаздымкі самаго песняра, у другім – яго жонкі Уладзіславы Станкевіч. Радасна на сэрцы, што ў Лідзе аддаюць даніну вялікаму пісьменніку, якога можна назваць таксама прарокам, прадказальнікам. Купала – вельмі важная постаць не толькі для беларусаў, ён – геній сусветнага маштабу.

4

Выстава “Янка Купала – наш гонар і слава” ў доміку Таўлая будзе працаваць да канца вясны. Упусціць у сваё сэрца лірыку выразніка нацыянальнай самасвядомасці і народных пачуццяў можа кожны жадаючы штодзённа з 9.00 да 18.00, акрамя панядзелка.

7

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться