Залаты юбілей лідскага «Суквецця»

22 Июня 2017 2656

У сераду ў памяшканні гістарычна-мастацкага музея адбылася вечарына, прымеркаваная да 50-годдзя літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты”. На святочным мерапрыемстве прысутнічалі лідскія паэты, а таксама тыя, хто супрацоўнічае з літаб’яднаннем, мае да яго дачыненне.

Вядучымі святочнай праграмы былі кіраўнік “Суквецця” Алесь Хітрун (ён жа – яе арганізатар) і маладая паэтэса, якая параўнальна нядаўна ўлілася ў калектыў літаратурнага аб’яднання, Анастасія Яловік. Былі запрошаны на імпрэзу і былыя кіраўнікі літаб’яднання Уладзімір Васько і Міхась Мельнік, яны расказалі аб дзейнасці лідскай суполкі літаратараў пры іх кіраўніцтве. Аб дні сённяшнім лідскага “Суквецця” расказаў яго цяперашні кіраўнік Алесь Хітрун. Як адзначыў Алесь, “Суквецце” працягвае сваю актыўную дзейнасць, вершы лідскіх паэтаў рэгулярна друкуюцца на літаратурнай старонцы “Лідскай газеты”, амаль у кожным выпуску літаратурнай старонкі з’яўляюцца новыя імёны, а ў бягучым, юбілейным для “Суквецця”, годзе ў ёй з’явіліся дзіцячая рубрыка “Каласок” і гумарыстычная рубрыка “Асака”. Напрадзе ў літаб’яднання – нямала задумак, у тым ліку цікавых літаратурных сустрэч. Падзякаваў Алесь Хітрун рэдакцыі “Лідскай газеты” за тое, што актыўна падтрымлівае дзейнасць літаб’яднання, рэгулярна адводзіць на газетнай плошчы месца для літаратурнай старонкі.

112

З даследчай працай “Літаратурнае аб’яднанне “Суквецце”: гісторыя і сучаснасць” азнаёміла прысутных кіраўнік гэтай працы, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №11 Наталля Анашкевіч (даследаваннем займаліся адзінаццацікласніцы згаданай школы Вераніка Аляхновіч і Дыяна Жэгала). Дарэчы, Наталля Мікалаеўна да юбілею распрацавала лагатып “Суквецця”, бэйджыкі з гэтым лагатыпам былі раздадзены перад пачаткам імпрэзы кожнаму сябру літаб’яднання.

23

Вершы, прымеркаваныя да юбілею літаб’яднання, чыталі Святлана Цішук, Ірэна Сліўко, Таццяна Сямёнава, Ірына Бараздзіна, Жанна Сянкевіч, Ірына Маркевіч, Святлана Антонік і іншыя лідскія паэты. Гучалі таксама песні ў выкананні Сяргея Чарняка, Жанны Сянкевіч, Анастасіі Яловік, аўдыязапісы песень на словы лідскіх паэтаў. Хвілінай маўчання ўшанавалі прысутныя памяць тых сяброў “Суквецця”, якіх ужо няма з намі: Віктара Бачарова, Леаніда Вінніка, Смарагда Сліўко, Пятра Макарэвіча і іншых.

20

19

З юбілеем літаратурнае аб’яднанне павіншавала і пажадала яму далейшых творчых поспехаў галоўны рэдактар “Лідскай газеты”, пры якой і існуе літаб’яднанне, Кацярына Серафіновіч. Віншавалі “Суквецце” і расказвалі аб супрацоўніцтве з ім рэдактар часопісаў “Лідскі летапісец” і “Ад лідскіх муроў”, газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік, кіраўнік творчай музычнай майстэрні “Родник” пры Лідскім каледжы Святлана Мазітава.

13

15

У заканчэнне імпрэзы лідскімі паэтамі быў дружна выкананы гімн “Суквецця” на словы аднаго з яго актыўных сяброў, супрацоўніка рэдакцыі “Лідскай газеты” Аляксандра Мацулевіча.

16

16

16

16

16

16

16

1217

6

6

6

6

6

6

6

6

6

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться