Вт11212017

Трыумф лідскіх музыкантаў у Ланчыяна

КубкиМузычная восень-2017 – шчодрая для навучэнцаў і выкладчыкаў Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа. У канцы верасня музыканты прынялі ўдзел у ХХVI Міжнародным конкурсе «CITTA DI LANCIANO» (“Прэмія Ланчыяна”), што праходзіў у аднайменным італьянскім горадзе Ланчыяна. Талент і майстэрства лідскіх музыкантаў былі прадстаўлены ва ўсёй паўнаце. Як вынік – лаўрэатамі другой ступені сталі навучэнцы каледжа Яўген Вадэйка і Віялета Жэгждрынь (выкладчык – Ала Догілева), а творчыя калектывы каледжа – заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Народны аркестр рускіх народных інструментаў” і ансамбль народных інструментаў “Крынічка” (абодва калектывы – пад кіраўніцтвам Алены Сячко) – прызнаны лаўрэатамі першай ступені.

Чарговы трыумф лідскіх музыкантаў на прэстыжнай музычнай пляцоўцы стаў магчымы дзякуючы вялікаму прафесіяналізму выкладчыцкага складу музычнага каледжа. Пацвярджае гэта і той факт, што шэраг з іх нядаўна быў адзначаны ўзнагародамі на высокім узроўні. За прафесіяналізм, творчую дзейнасць і значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры Ганаровымі граматамі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны выкладчыкі Ала Догілева і Святлана Бойка. Высокіх узнагарод удастоена дырэктар установы адукацыі Алена Серакова – яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, а таксама Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук