Пт10202017

На Лідчыне віншавалі вясковых шматдзетных жанчын

32Усе самыя цёплыя словы, шчырыя пажаданні, прыгожыя кветкі і падарункі ў гэтыя дні – маме. У Беларусі 14 кастрычніка будзе святкавацца Дзень Маці. Акрамя таго, у календары ёсць яшчэ адна асаблівая дата – 15 кастрычніка – Сусветны дзень сельскай жанчыны. Да гэтых дат раённы прафсаюзны камітэт работнікаў аграпрамысловага комплексу і раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын вось ужо другі год запар прымяркоўваюць урачыстую сумесную акцыю і віншуюць са святам жанчын, маці, якія нарадзілі пяцёх і болей дзяцей, працуюць у сельскай гаспадарцы або жывуць у сельскай мясцовасці.

Стартавала  такая акцыя і сёння, за два дні да свята. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Марсаў, яго намеснік Любоў Мусік і старшыня Лідскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святлана Івуць аб’ехалі вёскі і аграгарадкі, пабывалі на фермах, у працоўных калектывах, каб павіншаваць сённяшніх гераінь – шматдзетных маці. Трэба сказаць, што свята было б далёка няпоўнае і не такое ўрачыстае, каб не падарункі спонсараў, прадпрыемстваў і іх кіраўнікоў, якія ахвотна адгукнуліся на прапанову павіншаваць вясковых жанчын. Гэта ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” і яго дырэктар Андрэй Эйсымонт, ААТ “Лідазбожжапрадукт” і яго дырэктар Аляксандр Астроўскі і Лідскае ГУП ЖКХ і яго дырэктар Сяргей Саўко. Дзякуючы спонсарскай дапамозе камунальнага прадпрыемства жанчыны атрымалі сапраўднае свята – прыгожыя букеты руж.

У Бердаўцы жыве і працуе даяркай на ферме ”Філіпкі” мама пецярых дзяцей Мухабат Міладжонава.  Простая, сціпаля жанчына, якая так моцна любіць сваіх дзяцей, што гатова пакласці ўсе свае сілы, каб даць ім усё неабходнае. І ў яе атрымоўваецца. Старэйшая дачка вучыцца на дзённым аддзяленні галоўнага універсітэта краіны, БДУ, сын – у ліцэі, яшчэ трое – у школе. У мамы яны ўсе памочнікі. Пакуль тая з працы, яны і дома прыбяруць, і пасціраюць... Праца ў мамы цяжкая, а шостай гадзіне яна ўжо на ферме. А там – паўсотні рагуль, якія таксама чакаюць яе клопату і ласкі. Ні таго, ні другога яна не шкадуе. Аддае ўсё, колькі ёсць. Віншаванні жанчына прымала на працы, у акружэнні калег. Тым больш было прыемна, ды і іншым прыклад – нараджайце, гадуцйце, бачыце, які гонар шматдзетным жанчынам. Цёплыя словы казала у яе адрас старшыня раённай арганізацыі союза жанчын Святлана Івуць: “Міра, спакою, дабра і радасці ў жыцці...” Радасць для Мухабат Бердыеўны – яе дзеці. Жанчыне ўручылі кветкі, падарункі ад спонсараў і ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. У адказ яна шчыра дзякавала за такую ўвагу і віншавала са святам ўсіх матуль.

19

8

10

У гэтым жа аграгарадку жыве яшчэ адна незвычайная мама – Лія Тучкоўская. Яна нарадзіла і выхоўвае пецярых дзяцей. Працавала на пошце, а зараз даглядае старэнькую маці, інваліда 1 групы, муж – вадзіцель у раённай арганізацыі па надзвычайных справах (МЧС). У іх вялікі прыгожы дом, і ў ім вельмі ўтульна. З партрэтаў глядзяць маленкія прынцэсы (дочкі) і джэнтльмены (сыны). Адразу бачна: дзяцей тут вельмі любяць. Віншаванні і падарункі мама-гераіня прымала са слязамі радасці на вачах... “Дзеці кажуць: ”Мама, мы сапраўдныя Сем’Я” – нас жа сем: пяцёра дзяцей, мама і тата”, – дзялілася яна. – Наш старэйшы сын – выпускнік, заканчвае адзінаццаты клас. Вельмі хочацца, каб яго мары збыліся... І тата ў нас маладзец, ва ўсім дапамагае. Дом, лічы, яго рукамі збудаваны”.

17

15

11

1416

13

Адразу дзве мамы з пасёлка Першамайскі і абедзве – жыхаркі аднаго дома прымалі віншаванні. Дарэчы, з гэтымі мамамі сустракацца ўжо даводзілася літаральна паўгода таму, калі абедзвюм старшыня райвыканкама Міхаіл Карповіч уручаў ордэны Маці. І вось – зноў урачыстая нагода. У Аллы Маркель, медсястры Першамайскай бальніцы, шасцёра дзяцей. Малодшанькай, Антаніне, усяго чатыры месяцы.

1921

1820

– Дзякую за віншаванні і што памятаеце пра нас, шматдзетных мам, – казала яна.

22

У кватэры другой сям’і пахне печывам (як пазней прызналіся малодшыя дзяўчынкі, – гатавалі пячэнне). Якраз тут будуць і падарункі: мука для самых розных прысмакаў, пірагоў, печыва, макароны ад “Лідахлебапрадукт” і поўны набор малочных прадуктаў ад “Лідскага малочна-кансервавага камбіната”. Святлана Завала, мама пецярых дзяцей, выказала словы падзякі за цёплыя віншаванні Аляксандру Іванавічу і Святлане Валянцінаўне, таксама арганізацыям-спонсарам, якія паклапаціліся аб падарунках.

2324

25

26

У Дубровенскім сельсавеце, вёсцы Агароднікі, гасцей з падарункамі прымала Ірына Шчэрбава, таксама мама пецярых дзетак. У аграгарадку Дворышча – маладая, прыгожая шматдзетная мама Алеся Запаснік... Свята прыйшло і ў дамы вялікіх сямей, да незвычайных, самых лепшых матуль у аграгарадках Беліца, Ваверка, Дзітва, вёсках Мінойты, Буцілы, Пескі і іншыя. Усмешкі і радасць у вачах пасяліліся на тварах, да якіх так пасавалі кветкі! Усе жанчыны дзяліліся сваёй радасцю, расказвалі пра поспехі дзяцей, зусім забыўшыся на клопаты і цяжкасці. Казалі, што дзеці, гэта, сапраўды, шчасце. А калі іх шмат – шмат і шчасця.

27

122

28

28

28

28

28

38

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук