Вт11212017

Рыхтуецца акцыя «Нашы дзеці»

Наши детиЗ 11 снежня 2017 года па 10 студзеня 2018 года ў Гродзенскай вобласці будзе праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, у рамках якой запланавана правядзенне розных мерапрыемстваў.

Дабрачынныя святы з удзелам кіраўніцтва рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады пройдуць ва ўсіх дзіцячых інтэрнатных установах. Па традыцыі прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы наведаюць прадстаўнікі органаў улады, павіншуюць дзяцей з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам, падораць салодкія прысмакі.
21-22 снежня 2017 года 100 дзяцей ад Гродзенскай вобласці адправяцца на галоўную ёлку краіны ў г. Мінск.

Напярэдадні Новага 2018 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбудзецца дабрачыннае свята ад імя кіраўніцтва вобласці. У ім прыме удзел 580 дзяцей са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, а таксама пераможцы алімпіяд, конкурсаў, фестываляў ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў.

Прапануем далучыцца да акцыі ўсім жадаючым.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук