У Лідскім раёне прайшло свята-конкурс працоўных дынастый аграпрамысловага комплексу (фота)

18 Ноября 2017 3076

Раённае свята-конкурс працоўных дынастый аграпрамысловага комплексу “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся” павінна было выявіць лепшых. Аднак ні пераможцаў, ні пераможаных вызначана так і не было… І нічога мудрагелістага або парадаксальнага тут насамрэч няма: кожная сям'я, якая выйшла на сцэну Гудскага цэнтра творчасці і вольнага часу, атрымала званне лепшай працоўнай дынастыі.

Вадзіцелі, механізатары, даяркі, брыгадзіры фермаў, галоўны бухгалтар, інжынер па ахове працы, повар, ветурач, загадчык гаража, жывёлаводы – агульны працоўны стаж усіх удзельнікаў конкурсу перавышаў тры, а то і чатыры сотні гадоў. Напрыклад, дынастыя Зубко з КСУП “Пескаўцы” ў сельскай гаспадарцы працуе з 1954 года. Цікава, што сямейная традыцыя падтрымліваецца ў большасці па жаночай лініі.

– Мы з мужам аддалі сельскай гаспадарцы 42 гады, – распавядае старэйшая з роду – Валянціна Аляксандраўна Зубко. – Сын і дачка таксама працуюць у гэтай сферы, унучка Таццяна працягвае дынастыю на пасадзе галоўнага бухгалтара пескаўскага сельгаспрадпрыемства. Спадзяюся, што і яе дачка, мая праўнучка, з гонарам пяройме эстафету старэйшага пакалення.

А вось дынастыя Гарлукевічаў з РСУП “Саўгас “Лідскі” была прадстаўлена ў асноўным мужчынамі. Галава сямейства Ян не адно дзесяцігоддзе круціць абаранак велікагрузнага аўтамабіля, яго сын Эдвард – загадчык гаража, Яўген – інжынер па ахове працы. Захавальніца хатняга ачага, жонка і маці Крысціна, працуе ветэрынарам.

Філіял “Дзітва” ААТ “Лідахлебапрадукт” прадставіў на конкурс адразу дзве сямейныя дынастыі – Гінцэвічаў і Шынкевічаў. Першая адказвае за ферму “Палубнікі”. Як расказала старшыня прафсаюзнай пярвічкі прадпрыемства Алена Валынец, калі Уладзіміра Гінцэвіча паставілі на пасаду брыгадзіра фермы, яна была самай горшай у раёне. Але за год-два ён карэнным чынам змяніў сітуацыю – да адкрыцця малочна-таварнага комплексу “Крупава” ферма “Палубнікі” давала самыя высокія надоі ў філіяле “Дзітва”. Сёння гэты паказчык – 16-17 літраў з адной каровы. І гэта заслуга ў тым ліку жонкі Уладзіміра Гінцэвіча – Ірыны, якая працуе тут даяркай. Дарэчы, іх сын зацікаўлены ў тым, каб працягнуць дынастыю працаўнікоў сельскай гаспадаркі: сёння ён вучыцца на агранома.

Дынастыя Шынкевічаў на конкурсе “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся” была самай шматлікай: бацькі, дзеці, нявесткі і зяці – усе занятыя ў сельскагаспадарчай сферы Лідскага раёна.

…Амаль тры гадзіны спатрэбілася арганізатарам урачыстага мерапрыемства, каб коратка расказаць аб сем'ях, паказаць іх таленты, сказаць словы падзякі за іх нялёгкую працу. Ад Лідскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўсе сем'і атрымалі залужаныя падарункі. Фармат газеты, на жаль, не дазваляе ў поўнай меры распавесці аб кожным узнагароджаным кожнай дынастыі. Але з часам гэты прабел будзе запоўнены, таму што свята дало падставу для новых матэрыялаў, а можа, нават і для асобнай рубрыкі “Працоўная дынастыя”. “У сельскай гаспадарцы нашага рэгіёна дынастыі – з’ява хаця і непаўсюдная, але і нярэдкая. Нельга не адзначыць, што гэты спіс штогод павялічваецца. Традыцыі сваіх бацькоў працягвае моладзь, што вельмі радуе. Таму што сямейныя дынастыі – гэта аснова нашага рэгіёна. Гэта людзі, якія кормяць краіну, захоўваюць лепшыя традыцыі беларускай вёскі”, – у гутарцы з журналістам “Лідскай газеты” падкрэсліў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Марсаў. 

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

2

59

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться