Пн12182017

Журналіст «Лідскай газеты» адзначаны дыпломам I ступені на рэспубліканскім творчым конкурсе

1Загадчыца аддзела інфармацыі “Лідскай газеты” Вікторыя Русілевіч – сярод пераможцаў рэспубліканскага творчага конкрусу на лепшае асвятленне ў СМІ і на Інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі “Жніво-2017: І хлебам адзіныя”.

Узнагароджанне адбылося напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Мінску у Доме прэсы. Пераможцаў у сямі намінацыях віншавалі першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун.

– Задача Прэзідэнта шырока асвятляць ход уборачнай кампаніі, расказваць пра чалавека працы, аб яго дасягненнях – выканана ў поўнай меры, – засяродзіў увагу Ігар Луцкі. –  Асаблівую падзяку хочацца выказаць журналістам менавіта рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, якія на месцах, фактычна не адыходзячы ад камбайнаў, аператыўна выдавалі матэрыялы на сваіх Інтэрнэт-рэсурсах, у газетах, тым самым падтрымліваючы такую няпростую працу хлебароба. 

На конкурс “Жніво-2017: І хлебам адзіныя” было заяўлена больш за паўтары сотні аўтарскіх матэрыялаў. Прыемна, што сярод такой колькасці асобна выдзелілі працу карэспандэнта “Лідскай газеты” Вікторыі Русілевіч: яна ўдастоена дыплома I ступені ў намінацыі “Лепшыя фотаматэрыялы ў друкаваных рэгіянальных СМІ”. 

12

Комментарии   

 
0 #2 Виктория Русилевич. 21.11.2017 10:35
Спасибо за поздравления. Как и получившийся каламбур, они приятны.
Цитировать
 
 
0 #1 Леон Тарас 20.11.2017 15:57
Поздравляю!
А на снимке, простите, получился каламбур. Виктория с викторией.
Цитировать
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук