«Мы разам, а значыць – зможам усё!» Такі дэвіз узялі сабе наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і іх шматлікія сябры

03 Декабря 2017 1775

Кожны раз, калі выпадае бываць у гэтым аддзяленні, якое наведваюць больш за сорак інвалідаў, упэўніваешся: назваць іх людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі можна з нацяжкай. Бо магчымасці, здольнасці, таленты, сіла волі і мэтанакіраванасць многіх з іх часта куды большыя, чым у фізічна здаровых людзей. Яны працуюць у майстэрнях, спяваюць, наведваюць трэнажорную залу, вучацца, падарожнічаюць і жывуць насычаным жыццём. Яны – у цэнтры жыцця і сярод людзей. 

У аддзялення шмат сяброў і партнёраў. Сярод іх прыход Усіх Святых, Палац культуры, БРСМ, СШ №4, Чырвоны Крыж, аддзяленне “Актыўнае даўгалецце”... Апошнія напярэдадні Дня інвалідаў прыйшлі да хлопцаў і дзяўчат у госці, ды не з пустымі рукамі, а з цікавым і насычаным канцэртам. Пажылыя валанцёры “Актыўнага даўгалецця” спявалі і танчылі, ставілі сцэнкі, паказвалі гімнастычныя трукі, жартавалі і запалілі ўсіх прысутных моцным зарадам станоўчых эмоцый! “Мы ўжо ў паважным узросце (самаму старэйшаму – 86), некаторыя – інваліды, але не апускаем рук, радуемся жыццю, весялімся, – падзялілася з карэспандэнтам рэжысёр праграмы Лора Васільева. – Праводзячы наш канцэрт, мы імкнуліся зарадзіць станоўчай энергіяй гледачоў, наведвальнікаў аддзялення і іх сем’і”.

У той жа дзень у дзіцячай школе мастацтваў быў арганізаваны прыём інвалідаў і іх сем’яў спецыялістамі гарадскіх і раённых службаў: упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, медыцыны і інш., якім можна было задаць хвалюючыя пытанні, абмеркаваць на-дзённыя турботы. А далей на сцэне глядацкай залы распачаўся канцэрт, які падрыхтавалі таленавітыя выхаванцы школы мастацтваў.

IMG 010

IMG 032

IMG 053

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться