Вт11212017

У сценах старажытнага замка ў Лідзе адбыўся доўгачаканы рыцарскі турнір «Меч Лідскага замка-2017» (фота)

32У дзень правядзення свята горада і фестывалю хмелю, соладу і вады “LIDBEER” насычанае культурнае жыццё бурліла і ў сценах Лідскага замка: тут праходзіў рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, які даўно стаў традыцыйным для нашага горада. Арганізатары турніру – ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама і народная аматарская студыя-клуб “Dies Magna”, якая дзейнічае пры названым цэнтры.

Як і ў мінулым годзе, у турніры ўдзельнічаў конна-гістарычны клуб з Мінска “Залатая шпора”. Але былі на гэты раз у праграме мерапрыемства і пешыя рыцарскія баі з удзелам найлепшых байцоў з рыцарскіх клубаў Мінска, Слоніма, Ваўкавыска, Ліды. Быў запрошаны на турнір і клуб гістарычнай рэканструкцыі “Шатландская пяхота” з Маладзечна.

У час тэатралізаванага адкрыцця мерапрыемства лідскія рыцары студыі “Dies Magna” нагадалі гледачам аб знакавай падзеі 625-гадовай даўнасці – пагадненні 1392 года паміж стрыечнымі братамі – князямі Вітаўтам і Ягайлам, – якое было заключана ў маёнтку Востраў пад Лідай і паклала канец дзесяцігадовай міжусобнай вайне. Заключаны вечны мір – і ў гонар гэтай падзеі ў Лідскім замку вырашана правесці рыцарскі турнір.

Затым з канца XIV стагоддзя гледачы перанесліся ў XVII, у час войнаў з туркамі, у якіх прымалі ўдзел і вершнікі Вялікага княства Літоўскага, названыя “крылатымі гусарамі”. Аб гэтай старонцы гісторыі распавяло прадстаўленне “Крылатыя вершнікі Вялікага княства”, дадзенае ўдзельнікамі клуба “Залатая шпора”.

2

У другім аддзяленні гледачы атрымалі магчымасць больш блізка пазнаёміцца з рыцарамі “Залатой шпоры” ў час тэатралізаванага шоу “Рыцарскія забавы”. Адважныя рыцары на конях секлі на скаку качаны капусты, ударалі дзідамі ў замацаваны на жэрдцы шчыт-“сарацыну”, падымалі дзідамі, таксама на скаку, кольца і хустку прыгожай дамы… Варта адзначыць, што ва ўсіх гэтых забавах разам з рыцарамі-мужчынамі ўдзельнічала і жанчына – Айгюль Татарская (Карына Ахраменка). Самаму старэйшаму ўдзельніку рыцарскіх забаў – Аляксандру Усціновічу – 68 гадоў.

У трэцім аддзяленні турніру, як і ў мінулым годзе, рыцары “Залатой шпоры” арганізавалі інтэрактыўнае коннае шоу “Пад харугвамі Грунвальда”, у якім, акрамя саміх рыцараў, удзельнічалі некаторыя гледачы-мужчыны. З гледачоў-ахвотнікаў была набрана дадатковая харугва для ўдзелу ў знакамітай Грунвальдскай бітве, ім далі дзіды і шчыты, і яны стаялі шчыльнай сцяной перад націскам тэўтонцаў.

49

Але не толькі рыцары клуба “Залатая шпора” радавалі гледачоў сваімі выступленнямі на працягу турніру. Як ужо адзначалася, у кожным аддзяленні ладзіліся пешыя рыцарскія баі з удзелам найлепшых байцоў з рыцарскіх клубаў Мінска, Слоніма, Ваўкавыска, Ліды, выступалі перад публікай і шатландскія пехацінцы з Маладзечна.

Па выніках каманднага пешага турніру “Турнір пяцёрак” пераможніцай стала каманда рыцарскага клуба “Сякамбры”, па выніках індывідуальнага пешага турніру “Меч-бастард” найлепшым з найлепшых байцоў быў прызнаны пан Ярамір, шматразовы пераможца рыцарскіх турніраў як у Беларусі, так і за яе межамі.

79

Рыцарскія прадстаўленні і баі разбаўляў музычнымі нумарамі даўно знаёмы лідчанам гурт сярэднявечнай музыкі “Hardwood” з Мінска. У заканчэнне турніру з піратэхнічным прадстаўленнем і фаер-шоу выступіў магілёўскі тэатр агню “Maori. Але на гэтым забавы ў Лідскім замку не скончыліся – жадаючых патанчыць чакала начная дыскатэка 80-90-х.

***

Больш падрабязны рэпартаж з рыцарскага турніру, уключаючы інтэрв’ю з яго ўдзельнікамі, чытайце ў бліжэйшым нумары “Лідскай газеты”.

1

1

1

1

1

1

1

910

1112

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

13

910

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

910

27

27

27

27

6768

6768

6768

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

27

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук