Вт11212017

«Уся справа ў капелюшы!» – сцвярджалі сёння ў Ёдках

11Капелюшы і капелюшыкі: жаночыя і мужчынскія, шыракаполыя і мініяцюрныя, саламяныя і фетравыя – служылі калісьці і сёння служаць дзеля самых розных мэтаў: прыцягнуць увагу, выклікаць цікавасць, падкрэсліць індывідуальнасць, стыль... А што ведаем аб капелюшах мы?.. Адказ на гэтае пытанне можна было адшукаць на ёдкаўскім свяце капелюша, у назву якога быў пакладзены ўсім вядомы, з філасофскім падтэкстам, афарызм – “Уся справа ў капелюшы”.

Хаця сучасная мода і дыктуе шмат варыянтаў галаўных убораў: кепкі, берэты, шапкі, – не звярнуць увагу і не задумацца аб капелюшы ў сваім гардэробе наведвальнікам Ёдкаўскага Дома культуры было немагчыма. Тым больш, што свята адкрывалася выставай (якую арганізатары нездарма прыгожа назвалі вернісажам) капелюшоў. Былі тут сапраўдныя шляпы элегантных дам і джэнтльменаў (прадстаўленыя на свята з тэатральнай касцюмернай Мінойтаўскага культурна-дасугавага цэнтра) і шляпкі, вырабленыя ўласнымі рукамі ўдзельнікамі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Аксаміт” Ёдкаўскага Дома культуры. Іх можна было прымераць, палюбавацца сабой у люстэрка і – задумацца, а чаму б і не?.. Тым больш, самы час насіць капялюш. А каб яшчэ больш зацікавіць наведвальнікаў, вядучыя свята: мастацкі кіраўнік і культарганізатар Кацярына Каспорская і Алеся Ярунічава – правялі экскурс у гісторыю і сучаснасць капелюша.

У глядацкай зале юныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Ёдкаўскага Дома культуры Венера Жвірко і Аляксандра Іванова прадставілі на суд гледачоў пастаноўку спектакля лялечнага тэатра “Жывая шляпа” па аднайменнай казцы Мікалая Носава. Дарэчы, гэтыя дзяўчынкі былі не толькі актыўнымі акцёрамі, але і касцюмерамі – самі пашылі лялькі. Пастаноўка была тым больш цікавая, што ўтрымлівала элементы інтэрактыву, а замест антракту ў ёй адбыўся танцавальны флэшмоб з запрашэннем да ўдзелу гледачоў.

1

314

Працягам свята стала гульнёвая праграма. Галоўнымі ўдзельнікамі яе былі зноў жа дзеці – асноўны кантынгент наведвальнікаў і гледачоў сённяшняга свята. Яны падзяліліся на дзве каманды, якім неабходна было прайсці шэраг выпрабаванняў і праявіць свае спрытнасць і дапытлівасць, каб раскалдаваць каралеву шляп. Пераможцаў чакала ўзнагарода – салодкія прызы і, вядома ж, мора эмоцый.

2

5

Добры настрой, уражанні і падстава задумацца аб тым, каб літаральна ў бліжэйшы час абавязкова ўнесці ў свой гардэроб штосьці новае атрымалі ўсе наведвальнікі свята. А справа ўся – ў капелюшы.

1213

7

4

6

11

10

98

Комментарии   

 
+1 #1 Степан 11.11.2017 22:40
Мне кажется, что если бы выездное кино на село приезжало, как раньше в советские годы, гораздо больше публики было бы, чем на таких вот нелепых конкурсах...
Цитировать
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук