Пт10202017

Увага! Народнае галасаванне: птушыны «татэм» – якім ён будзе ў Лідскім раёне? Давайце выбіраць разам

pticaЦецярук, рачная крачка, белая чапля… А можа, у вас ёсць іншы варыянт? Лідскі раён выбірае свой прыродны сімвал.

Па ініцыятыве грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» па нашай краіне каторы месяц крочыць кампанія па выбары птушак-сімвалаў. На дадзены момант такім «прывілеем» ужо карыстаецца Міёрскі раён, сімвалам якога стаў журавель, Валожынскі, дзе быў абраны прыгажун зімародак, Слуцк, які даўно вядомы ў якасці салаўінага горада, і іншыя. Прыйшоў час вызначацца з выбарам прыроднага «татэма» і лідчанам.

– На Лідчыне працавалі арнітолагі. Яны даследавалі, вывучалі, якія птушкі характэрныя для рэгіёна, – патлумачыла дырэктар Лідскага раённага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Жанна Цехановіч, якая курыруе гэтае пытанне. – У якасці прэтэндэнтаў на гэтую ганаровую ролю спецыялістамі былі абраныя цецярук, сокал-кабец, зёлка, рачная крачка і балотны лунь. Чаму выбар выпаў менавіта на гэтую пяцёрку? Усе гэтыя віды мала таго, што жывуць на тэрыторыі раёна, дык яшчэ і з'яўляюцца значнымі ў нацыянальным або нават міжнародным маштабе. А значыць – прывабнымі для фотааматараў, турыстаў.

На днях у райвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі, на якім адбылася прэзентацыя птушак-кандыдатаў на атрыманне статусу сімвала Лідскага раёна. Падчас сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Віктар Пранюк і дырэктар гістарычна-мастацкага музея Ганна Драб прапанавалі яшчэ двух пярнатых: белую чаплю, якая з'яўляецца паўнапраўнай гаспадыняй на лідскіх балотах, і дразда-рабінніка, частага госця ў мясцовым парку культуры і адпачынку.

– Але трэба вынесці прыняцце такога важнага рашэння за межы кабінета і падключыць усіх жадаючых лідчан, – прапанаваў Віктар Францавіч. – Магчыма, знойдуцца людзі са сваім бачаннем прыроднага сімвала. Мы гатовыя выслухаць аргументаваныя прапановы і вынесці іх на ўсеагульнае галасаванне.

Выбар птушкі раёна – практыка пакуль новая для Беларусі, але досыць распаўсюджаная ў свеце. Ідэя выбіраць птушку ў якасці «твара» мясцовасці прыйшла да нас з ЗША, дзе ў кожным штаце ёсць такі «татэм». Кожны раён Беларусі, а іх у нашай краіне 118, непаўторны з пункту гледжання прыроды. І ўсталяванне такіх сімвалаў дазволіць беларусам не толькі ведаць назвы розных гарадоў і раёнаў, але і звяртаць увагу на іх унікальнасць.

– Калі ініцыятыва будзе рэалізавана, да нас абавязкова пацягнуцца падарожнікі, асабліва экатурысты, – разважае Жанна Мікалаеўна. – Наогуле, такія «іскрынкі» дапамагаюць выгадна пазіцыяніраваць рэгіён на турыстычным рынку. Лічу, што развіваць арніталагічны турызм вельмі карысна, бо такое хобі, як назіранне за птушкамі, не патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў.

Як вызначыць птушак, кандыдатаў на прыродны сімвал раёна?

Па-першае, абавязкова, каб птушка гняздзілася на тэрыторыі раёна, тады ў мясцовых жыхароў і турыстаў будзе больш шанцаў убачыць і паназіраць за ёй.

Па-другое, пажадана, каб птушка-сімвал сустракалася часцей. Добра, калі яна будзе мець таксама яркія адметныя прыкметы.

– Аднак у рамках кампаніі можна папулярызаваць і малавядомы, але важны для раёна від, – дадае Жанна Цехановіч. – Выбар такой птушкі ў якасці сімвала дазволіць прыцягнуць цікавасць да захавання гэтага віду і месцаў пражывання, хоць убачаць яе нешматлікія. Вось так, рэкламуючы птушак, іх можна ратаваць.

У якасці кандыдатаў таксама можна разглядаць птушак, якія маюць з Лідчынай гістарычную, культурную або прыродную сувязь.

Выбар сур’ёзны

Свае прапановы, якім канкрэтна вы бачыце прыродны сімвал раёна і чаму, можна да канца красавіка пакідаць у каментарыях пад артыкулам, а таксама ў сацыяльных сетках або дасылаць на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з паметкай «Птушка-сімвал». Усе варыянты пасля будуць сабраныя разам, а сімвал-пераможца будзе абраны шляхам грамадскага галасавання. Час, калі яно распачнецца, мы паведамім дадаткова.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук