Куды ж гучней?! або Як у Лідзе праходзіў LIDBEER (фота) (ДАПОЎНЕНА)

09 Сентября 2017 7997

Фестываль хмелю, соладу і вады ўсе чакалі з нецярпеннем. І чым актыўней «раслі» напярэдадні свята фудкорты, зоны актыўнасці, тым мацней былі прадчуванні нечага неверагоднага. Абвастралі іх і дадзеныя арганізатарамі абяцанні ўлічыць вопыт леташніх святаў і зрабіць «LIDBEER» больш прывабным для гасцей. І яно атрымалася: амаль усе значныя памылкі не закранулі сёлетні фестываль.

Па-першае, была павялічана зона фудкортаў. Спрабуючы злічыць колькасць намётаў з ежай і півам, журналіст «Лідскай газеты» збіўся прыкладна на 80... Безумоўна, наогул без чэргаў не абышлося (што, у прынцыпе, цалкам чакана для мерапрыемства такога маштабу), але іх нават блізка нельга параўноўваць з леташнімі. Можа, так супала, аднак асабіста ў мяне не атрымалася прастаяць у чарзе больш за пяць хвілін ні раніцай, ні днём, ні ўначы. Адна з асаблівасцей сёлетняга фестывалю і ў тым, што фудкорты працавалі не да 23.00, як у мінулым годзе, а да 1.00. Такое рашэнне цалкам сябе апраўдала: пасля маляўнічага феерверку, людзі вярнуліся «дасвяткаваць», папоўніць страчаныя на канцэрце калорыі, абмяняцца ўражаннямі. Індывідуальны прадпрымальнік з Ашмян Сяргей Сінішоў днём, напрыклад, распавёў журналісту «Лідскай газеты», што да свята падрыхтаваў 150 літраў юшкі, а пасля 0.00 – што рыбны суп разышоўся цалкам.

44

– Паток пакупнікоў увесь дзень быў добры, – стомленым голасам ужо за поўнач пракаментаваў Сяргей. – Сваім наведвальнікам мы таксама прапаноўвалі бліны з начынкамі, хот-догі, плоў, які рыхтаваўся па меры патрэбы, – і людзі з ахвотай усё куплялі, ежы хапіла ўсім. У параўнанні з мінулым годам у гэтым было хоць і больш ажыўлена, але і больш арганізавана.

43

Сапраўды, нягледзячы на тое, што ў цэнтры Ліды знаходзіліся дзясяткі тысяч людзей, адчування натоўпу і кучнасці не было. А ўсё таму, што сёлета было перакрыта больш гарадской прасторы. У прыватнасці, Ленінская ад скрыжавання з Савецкай да скрыжавання з праспектам Перамогі цалкам падпарадкавалася пешаходам.

29

Зыходзячы з атрыманага вопыту папярэдніх фестываляў, сёлета таксама санітарная зона была пашырана больш чым у два разы. Хоць у Інтэрнэце не-не ды і сустрэнуцца каментарыі накшталт «усё роўна стаялі ў чарзе па 20 хвілін», у процівагу ім тут жа «выстройваюцца» шматлікія адказы тыпу: «Калі вам складана прайсці 100-150 метраў да другой бліжэйшай кабінкі, дзе ў чарзе 1-2 чалавекі, тады стойце».

Пры гэтым на прасторах Сеткі не было ні адной скаргі на больш чым паўгадзінныя, а то і гадзінныя чэргі на катанне на верталёце Мі-2. Ён, дарэчы, «на працу» ў Ліду прыляцеў з Віцебскага аэраклуба імені А. К. Гараўца. Кошт палёту для аднаго чалавека складаў 25 рублёў, колькасць пасажыраў у адным рэйсе – 6-7 чалавек, у залежнасці ад агульнай вагі, час, праведзены над Лідай, – 5-6 хвілін, вышыня палёту – 300-500 метраў.

90

– Папярэдне мы ўзгаднілі з мясцовай уладай маршрут, умовы палётаў, – адзначыла начальнік службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння аэраклуба з горада Віцебска Вольга Бугаёва. – Паколькі верталёт досыць шумны, адразу было агаворана не лётаць у зоне канцэртаў, каб не перашкаджаць людзям слухаць музыку. (Тым не менш многія артысты перадавалі «шчырыя прывітанні» пілоту – ад Рэд.)

У народзе казалі, што 25 рублёў за агляд славутасцей Ліды з вышыні птушынага палёту – капейкі, таму паслуга карысталася вельмі вялікім попытам не толькі на працягу ўсёй суботы, але і ўвесь наступны пасля фестывалю дзень.

6666

Дзе яшчэ журналіст «Лідскай газеты» бачыў чэргі – дык гэта каля піваварнага завода. Рэгістрацыя на бясплатныя экскурсіі пачалася ў 8.30. Па словах валанцёра, каб не ўпусціць шанц трапіць на прадпрыемства і на ўласныя вочы ўбачыць працэс піваварства, людзі пачалі займаць чаргу ледзь не за паўгадзіны да прызначанага часу. У абед усе экскурсіі ўжо былі распісаны аж да 18.10. Але, ведаючы гэта, госці фестывалю па-ранейшаму працягвалі стаяць у чарзе ў надзеі, што хто-небудзь адмовіцца або забудзецца і наогул не прыйдзе. Усяго ў дзень фестывалю хмелю, соладу і вады прадпрыемства наведалі 26 груп, а гэта больш за 400 чалавек.

110

110

110

 – У мінулым годзе нам так і не пашчасціла «пасмакаваць» у Лідзе прамысловы турызм, – падзяліліся ўласным вопытам сябры са сталіцы. – Таму ў гэтым годзе мы вырашылі, што б там ні было, трапіць з экскурсіяй на піваварны завод. У чарзе, вядома, пастаяць давялося, але яно таго каштавала. Наогул, нам вельмі падабаецца «LIDBEER»: няма непатрэбнага афіцыёзу, усё так свабодна і лёгка! А яшчэ Ліда сама па сабе вельмі ўтульная, прыгожая і чыстая. А колькі фірменных магазінаў і секцый – мы зацанілі!

2120

Дарэчы, аб чысціні. Яе на свяце забяспечвалі амаль 200 дворнікаў Лідскага ГУП ЖКГ, якія працавалі ў тры змены. Першая пачалася ў 5.00, трэцяя ж не скончылася, пакуль не быў вынесены апошні пакет са смеццем. На падмогу дворнікам выйшлі і 26 адзінак тэхнікі: мыйныя машыны, смеццявозы. Аб гэтым журналісту «Лідскай газеты» распавёў дырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Саўко, з якім мы сустрэліся ў холе гасцініцы «Ліда». Сюды, дарэчы, супрацоўнік рэдакцыі зайшоў не выпадкова, а каб пацікавіцца, наколькі запоўненая гасцініца. Аказалася – наколькі мажліва. «Браніраванне нумароў на 9 верасня пачалося яшчэ ў пачатку года, – адзначыла адміністратар гасцініцы «Ліда» Алеся Дзюбайла. – За некалькі тыдняў да гэтага дня ў нас ужо не засталося ні аднаго вольнага месца. Але людзі і зараз працягваюць тэлефанаваць, прыходзяць з пытаннем, ці можна засяліцца. На жаль, адказ атрымліваюць адмоўны».

29

Такі попыт на дзяржаўную гасцініцу цалкам зразумелы. Кошт нумара ў перакладзе на валюту тут вагаецца ў раёне 18 долараў, у той час як цэннік на кватэры «на суткі» менавіта на фестываль «LIDBEER» стаяў ад 150 да 200 долараў. Але такі прэйскурант людзей не палохаў. Як адзначыў у асабістай гутарцы адзін з прыватных кватэраздатчыкаў, пакоі ў яго былі разабраны ўжо ў ліпені.

40

Але гэта цалкам чаканыя прыватнасці. А вось што сапраўды адрознівала цяперашні «LIDBEER» ад папярэдніх двух – так гэта мова, якая выкарыстоўвалася, – беларуская. У 2016 годзе кампанія «Лідскае піва» правяла рэбрэндынг флагманскай лінейкі піва ЛІДСКАЕ® і стала камунікаваць са спажыўцамі выключна па-беларуску. Зразумела, фестываль хмелю, соладу і вады таксама падтрымаў гэтую ініцыятыву: многае з атрыбутыкі, якая прадавалася на фестывалі і рэалізоўвалася бясплатна, ўключала ў сябе надпісы па-беларуску. На роднай мове размаўлялі з гасцямі свята і валанцёры, якія былі задзейнічаны для працы ў інфармацыйных пунктах, гульнявых і іншых зонах. На рускую, як адзначыла журналісту «Лідскай газеты» валанцёр Дар’я, пераходзілі толькі ў тым выпадку, калі чалавек сам прасіў.

110

Сёлетні фестываль цалкам адпавядаў заяўленаму лозунгу “Зробім гучна!” Пакуль няма афіцыйнай статыстыкі, колькі чалавек 9 верасня наведалі Ліду, але ў Інтэрнэце ўжо «гуляе» лічба – больш за 120 тысяч. Куды ж гучней?! Падводзячы вынік, можна адзначыць, што «LIDBEER» гэтага года ўвабраў усё самае лепшае ад папярэдніх двух фестываляў. Вольныя зялёныя зоны ля возера і замкавай сцяны, вялізныя рамесныя рады, досыць дэмакратычныя цэны (піва, напрыклад, каштавала 2,50 рубля за паўлітра, 100 грамаў шашлыка – 4 рублі з «хвосцікам») і многа-многа абсалютна бясплатных актыўнасцей, прычым дарослыя праяўляюць да іх куды больш цікавасці, чым дзеці. А ў астатнім... бессэнсоўна пераказваць фестываль – яго трэба было наведаць, каб асабіста адчуць пануючую там атмасферу драйву, свабоды, яднання і свята. 

90

90

90

90

90

90

90

90

90

90

90

90

90

90

11113

110

110

110

21

2120

110

110

110

110

110

110

2120

110

110

110

110

2120

110

120119118

40

40

40

40

40

40

40

40

40

40

40

40

331

29

29

29

29

29

54

29

29

29

29

29

29

64

29

52

29

29

42

68

62

51

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

29

Поделиться
0Комментарии
Авторизоваться