Пн12182017

Лідскім грамадскім аб’яднаннем літоўцаў «Рута» праведзены комплекс мерапрыемстваў у рамках Дзён літоўскай культуры

РутаУ канцы мінулага тыдня Лідскім грамадскім аб’яднаннем літоўцаў “Рута” быў праведзены комплекс мерапрыемстваў у рамках Дзён літоўскай культуры. Праводзіць кожны год Дні літоўскай культуры ў Лідзе стала добрай традыцыяй, гэтыя мерапрыемствы праходзяць восенню і прымяркоўваюцца да літоўскага свята ўраджаю, якое адпавядае нашым дажынкам. Мясцовае аб’яднанне літоўцаў дэманструе свой багаты ўраджай на культурнай ніве, важкія плады сваёй культурнай дзейнасці.

Пачаліся Дні літоўскай культуры ў пятніцу вечарам у памяшканні “Руты” ў будынку фізкультурна-аздараўленчага цэнтра па вуліцы Ленінскай. Да лідскіх літоўцаў завіталі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі, генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Гродне Генадзіюс Мацкяліс, памочнік сейма Літвы, культуролаг і этнограф Ніёле Бальчунене, загадчык сектара ідэалагічнай работы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама Алена Каралевіч і іншыя госці. Прадстаўнікі літоўскага боку далі высокую ацэнку дзейнасці лідскай “Руты” пад кіраўніцтвам Марыны Міцюкевіч па захаванні літоўскай культуры, традыцый і звычаяў літоўскага народа. Прагучалі і словы ўдзячнасці раённай уладзе за разуменне і падтрымку мясцовага аб’яднання літоўцаў. З насычанай творчай праграмай перад гасцямі выступілі капэла “Рута”, музычны ансамбль “Аўшра”, вучні літоўскай нядзельнай школы пры аб’яднанні “Рута”.

У суботу мерапрыемствы ў рамках Дзён літоўскай культуры праходзілі ў сярэдняй школе № 4, з якой “Руту” звязвае шматгадовае сяброўства (некаторыя настаўнікі школы з’яўляюцца ўдзельнікамі капэлы “Рута”; у бягучым навучальным годзе ў школе пачаў дзейнічаць факультатыў па вывучэнні этнакультуры Літвы і параўнанні яе з беларускай; ды і само аб’яднанне “Рута” доўгі час месцілася ў памяшканні СШ № 4).

Перад настаўнікамі і вучнямі літоўскай нядзельнай школы выступіла ўжо згаданая вышэй Ніёле Бальчунене (якая, дарэчы, з’яўляецца частым госцем школы). З дапамогай слайдаў яна расказала аб этнаграфічных рэгіёнах суседняй Літвы, яе непаўторнай прыродзе, жывапісных мясцінах, славутасцях літоўскай сталіцы Вільнюса, літоўскіх святах і традыцыях, якія так падобныя на беларускія.

Затым вучні са сцэны актавай залы выконвалі літоўскія і беларускія песні, дэкламавалі вершы на літоўскай і беларускай мовах, падкрэсліваючы тым самым сяброўскія адносіны паміж двума народамі, падабенства дзвюх культур. Выступілі на школьнай сцэне і музыканты з Вільнюса – муж і жонка Арвідас Кірда і Гайла Кірдэне, якія даследуюць літоўскія культуру і этнас і таксама часта бываюць у гасцях у 4-й школе.

Пасля для дзяцей былі праведзены майстар-класы па ігры на некаторых народных музычных інструментах, выцінанцы і гатаванні нацыянальных страў (кожны майстар-клас праводзіўся як “ад літоўскага боку”, так і “ад беларускага”).

У той жа дзень школу наведалі прадстаўнікі Вільнюскай гімназіі імя Францыска Скарыны (у тым ліку дырэктар гімназіі Дыяна Стахновіч), якія прынялі ўдзел у круглым стале па пытаннях супрацоўніцтва дзвюх навучальных устаноў – згаданай Вільнюскай гімназіі і СШ № 4 горада Ліды.

– Наша 4-я школа амаль чатыры гады цесна супрацоўнічае з Вільнюскай гімназіяй імя Францыска Скарыны – адзінай навучальнай установай Літвы, у якой навучанне праходзіць на беларускай мове, – тлумачыць карэспандэнту гэты візіт старшыня Лідскага грамадскага аб’яднання літоўцаў “Рута” Марына Міцюкевіч. – Настаўнікі і навучэнцы школы і гімназіі ўдзельнічаюць у сумесных мерапрыемствах, даследчых конкурсах. Дарэчы, дзвюма ўстановамі распрацаваны сумесны праект па стварэнні ў іх сучаснага этнакультурнага асяроддзя. Абедзве навучальныя ўстановы плануецца мадэрнізаваць за кошт сродкаў трансгранічнага супрацоўніцтва Літвы, Латвіі і Беларусі. Так, у СШ № 4 горада Ліды, згодна з праектам, будуць мадэрнізаваны актавая і спартыўная залы, а таксама некалькі навучальных кабінетаў.

У нядзелю ў Фарным касцёле адбылася служба, якую правёў на літоўскай мове ксёндз з Іўя Ян Гавецкі. Яна завяршыла цыкл мерапрыемстваў у рамках Дзён літоўскай культуры ў Лідзе.

IMG 131

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

 

Наши блоги: 

Из личного блокнота

petrul
Блог Людмилы Петрулевич

Открытый микрофон

pin
Блог Жанны Пиневской

Строчки без точки

rus
Блог Виктории Русилевич

Между делом

kudr
Блог Татьяны Кудряшовой

Житейский перекресток

Каральчук
Блог Татьяны Каральчук